Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 87 человек

Дажынкі – дзецям

Дата: 21 января 2017 в 17:01, Обновлено 21 января 2017 в 17:05
1 082 просмотра

Шмат год па ініцыятыве дзяцей і педагогаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Дварэцкі яслі-сад – сярэдняя школа імя В.В.Скрыганава” праходзіць міжшкольнае свята “Гаспадыня стала – бульба”, у якім прымаюць удзел вучні з бліжэйшых школ. Ладзілася свята напрыканцы кастрычніка ў шосты школьны дзень. Кожнай камандзе, па ўмовах свята, трэба было пакрыхтаваць як мага смачнейшую страву з бульбы і правесці абарону свайго тэматычнага стала. Чаго толькі не ўбачылі і не паспрабавалі прадстаўнікі журы, дзеці, бацькі і педагогі на свяцае.

Больш за ста страў з бульбы ўпрыгожылі сталы каманды са школьных класаў Дварэцкага яслей-сада–сярэдняй школы імя В.В.Скрыганава, Кашарсай пачатковай школы, Ціхініцкай сярэдняй школы імя А.С. Осіпава. У творчай абароне гучалі вершы і песні пра бульбу. Гледачы і ўдзельнікі свята апладысментамі сустракалі выканаўцаў тэатралізаваных беларускіх танцаў. Вынікам вялікай даследчай работы пра бульбу з’явіліся патанні віктарыны “Усё пра бульбу”, на якую адказвалі дзеці, а дарослыя даведаліся з яе што ў Польшчы, Расіі, Швецыі і Украіне ёсць нават помнікі бульбе. Упрыгожвалі свята лепшыя плакаты і малюнкі пра бульбу. І самае галоўнае - ўсе размаўлялі па-беларускі: і дзеці, і настаўнікі і нават бацькі, якія прыйшлі ў школу каб падтрымаць сваіх дзяцей. 

Уважлівае журы ацэньвала ўзровень выканаўчага майстэрства і падбор рэпертуара выканаўцамі, іх мастацкі густ, касцюміраванне і арыгінальнае афармленне выступленняў. Каманду-пераможца свята вызначыць журы не здолела. Усе атрымалі узнагароды ў намінацыях “Смачна есці”, “Сапраўдныя бульбашы”, “Бульбу варым, бульбу смажым…”, “Бульба – гэта суперклас”, “Бульба fest”, “Бульбы – гэта лад жыцця”, “Бульба style” і нават “Хавайся ў бульбу”. Пры ўручэнні дыпломаў ад дырэктара Дварэцкай школы Раманенка А.Н. і дырэктара Рагачоўскага раеннага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Навумавай В.С. прагучала ініцыятыва ад навучэнцаў, каб на гэта свята прыязждалі дзеці са ўсяго Рагачоўскага раёна і зрабіць яго як сапраўдныя дажынкі для дзяцей. І дзеці, і дарослыя запрашаюць усіх менавіта ў наступным годзе на свята “Дзіцячыя дажынкі” ў аграгарадок Дварэц Рагачоўскага раёна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.