Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 89 человек

Раённая акцыя ў Збароўскім яслях-садзе-базавай школе імя К.Н.Осіпава

Дата: 18 февраля 2021 в 16:28, Обновлено 18 февраля 2021 в 16:30
168 просмотров

У межах раённай акцыі “Маршрут пабудаваны: Рагачоўшчына–куток майго шчаслівага дзяцінства” вучнямі Збароўскага яслей-саду-базавай школы імя К.Н.Осіпава сумесна з настаўнікамі распрацаваны адукацыйны турыстычны маршрут “Загадкі Збароўскай зямлі”. Прапануем усім установам адукацыі і тым, каго цікавіць гісторыя нашага края, наведаць гэты маршрут.

На маршруце вы пазнаеміцеся з гістарычнымі фактамі, месцамі і падзеямі, якія звязаны з нашай збароўскай зямлёй. Асаблівую цікавасць уяўляюць археалагічныя помнікі: старажытныя паселішчы, гарадзішчы, курганы. Нават зможаце загадаць жаданне каля валуна ледавіковага перыяду з выявай дагістарычнай жывёлы.
Таксама на маршруце вы пазнаёміцеся з помнікамі экалогіі і прыроды: геалагічным агаленнем Збарова – помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, гідралагічным заказнікам мясцовага значэння «Тумень», «Брыцкая грыва». Пройдзіце разам з намі ваеннымі сцежкамі па населенным пунктам Збароўскага сельскага савета, даведаецеся пра вядомых людзей нашай вёскі. А на прыканцы вандроўкі запрашаем прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні і краязнаўчай віктарыне.

Вучні Збароўскага яслей-саду- базавай школы імя К.Н.Осіпава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.