Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

“Маршрут шчаслівага дзяцінства накіраваны ў Старае сяло”

Дата: 25 ноября 2020 в 15:56, Обновлено 25 ноября 2020 в 16:06
224 просмотра

У рамках правядзення раённай акцыі “Маршрут пабудаваны: Рагачоўшчына – куток майго шчаслівага дзяцінства” 31 кастрычніка мы, вучні Старасельскага ясляў-сада – сярэдняй школы Рагачоўскага раёна, атрымалі заданне ад сяброў з Кісцянёўскай базавай школы. Прэзентацыя і цікавыя пытанні да яе дапамаглі нам узгадаць прыгожыя і памятныя куточкі Рагачоўшчыны.

Заданні былі не складаныя, але на адным са здымкаў было не знаёмае для нас месца. Мы даведаліся, што гэта старажытны парк, які знаходзіцца ў аграгарадку Кісцяні. Адназначна вырашылі вясной пабываць у гэтым прыгожым месцы.

14 лістапада прыйшоў час перадачы эстафеты Станькаўскай базавай школе. Для нашых суседзяў мы падрыхтавалі відэападарожжа пра гісторыю нашай вёскі і заданні ў выглядзе гульні “Дзе логіка?”.

Спадзяёмся, што звесткі і заданні звязаныя з дзяцінствам нашага земляка – пісьменніка Міхася Лынькова зацікавяць нашых сяброў.

Шчыры дзякуй арганізатарам Акцыі, якая дапамагае нам пазнаваць нязведанныя куточкі роднага краю.

Вучні Старасельскага ясляў-сада – сярэдняй школы Рагачоўскага раёна


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.